21 верасня пасольства Швецыі ў Мінску правядзе распродаж рэчаў дыпламатаў і бізнесменаў

21 верасня 2019 года ва 12.00 — 19.00 Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь разам з праектам “KaliLaska”, Беларускай палатай моды і “Зялёнай сеткай” арганізуе дабрачынны распродаж рэчаў ва ўнутраным дворыку Пасольства па адрасе вул. Рэвалюцыйная, 15.

Пасольства Швецыі ў Мінску запрасіла да ўдзелу прадстаўнікоў дыпламатычных місій, бізнес-супольнасці, сяброў і партнёраў Пасольства. З прыемнасцю можам адзначыць, што шмат хто адгукнуўся і перадаў на “лопіс” свае рэчы. Грошы, атрыманыя на распродажы, пойдуць на дабрачынныя праекты, а непрададзеныя рэчы – тым, каму яны сапраўды патрэбныя.

Наведнікам прапануюць прыняць удзел у лекцыях і дыскусіях, арганізаваных Беларускай палатай моды. У якасці спікераў выступяць выкладчыкі дызайну БДУ і ICВ імя А.В. Шырокага і маладыя беларускія дызайнеры, якія прадставяць свае калекцыі аддзення.

Пачатак лекцый ва 12.30, 13.30, 14.30, 15.30 “Зялёная” сетка прапануе бесплатна даслаць сябрам “зялёную пошту” – паштоўкі з парадамі па ўстойлівым спажыванні. На мерапрыемсстве з музычнай праграмай выступіць вядомы музыка Лёня Паўлёнак.

Наведнікам “лопіса” таксама прапануем паглядзець выставу «Гісторыя шведскай моды», зрабіць фота з сімваламі Швецыі, а найбольш актыўных пакупнікоў чакаюць прыемныя сюрпрызы ад Пасольства.

 

Похожие Записи

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

« »