Пасольства Швецыі ў Мінску праводзе моднаю выстаўку ў Dana Mall. Уваход вольны

Выстава “ Рэвалюцыя моды — будучыня тэкстылю” асвятляе асноўныя праблемы індустрыі моды і дэманструе шведскія рашэнні і ініцыятывы для больш устойлівага жыцця. Выстава падрыхтавана Шведскім Інстытутам разам з даследчыкамі і спецыялістамі ў галіне моды.
Сёння ў індустрыі моды дамінуе лінейная структура, якая часам апісваецца словамі “ўзяць, зрабіць, выкінуць”. З 2000 года вытворчасць адзення ў свеце павялічылася больш чым удвая. У год мы спажываем каля 62 мільёнаў тон адзення ў сусветным маштабе, і толькі 20 адсоткаў выкарыстоўваецца паўторна альбо перапрацоўваецца. Як бачна, індустрыя моды — адна з самых забруждвальных галін у свеце.
Выстава дэманструе новыя ініцыятывы, якія ўзнікаюць у шведскай фэшн-індустрыі: ад даследчых праектаў да ўстойлівых калекцый, што ствараюцца як бізнесам, так і стартапамі з удзелам прадстаўнікоў з розных галін прамысловасці, якія канкуруюць паміж сабой і тым самым пракладаюць шлях да рэвалюцыі моды.
“Новыя тэхналогіі ствараюць новыя ўмовы. Шведская кампанія WeaReSpinDye выкарыстоўвае тэхніку афарбоўвання, якая зніжае спажыванне вады на 75% і хімічных рэчываў на 90%.”
Выстава “ Рэвалюцыя моды — будучыня тэкстылю” дэманструецца ў рамках Тыдня Моды ў Беларусі ў Цэнтральным Атрыуме ГЗЦ Dana Mall (вул. Мсціслаўца, 11, г. Мінск) з 14 па 20 кастрычніка 2019 года. Афіцыйнае адкрыццё выставы — 14 кастрычніка а 17.00.
Уваход вольны.
Праект рэалізуецца Пасольствам Швецыі ў Мінску ў супрацоўніцтве з Беларускай палатай моды пры падтрымцы Шведскага Інстытута.
Кантактны нумар+375447879407, электронны адрас: natalia.veko@gov.se.
Каб быць у курсе падзей, падпісвайцеся на нашыя акаунты:

Похожие Записи

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

« »